Юбілей Івана Мележа адзначылі ў бібліятэках
8 лютага 2026 года споўнілася 105 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа, творчасць якога з’яўляецца сапраўдным гонарам нацыянальнай беларускай літаратуры. Бібліятэкі Калінкавіцкага раёна далучыліся да святкавання юбілею і правялі шэраг літаратурных мерапрыемстваў, прысвечаных жыццю і творчасці пісьменніка.
Літаратурная гадзіна «Ен быў пясняром беларускай зямлі» да 105-годдзя І. П. Мележа прайшла 8 лютага 2026 года ў Агародніцкай сельскай бібліятэцы-клубе.
Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з творчасцю пісьменніка і цікавымі фактамі біяграфіі, расказала, што найвялікшым дасягненнем Івана Мележа і ўсёй беларускай літаратуры стала трылогія “Палеская хроніка”, якая складаецца з раманаў “Людзі на балоце”, “Подых навальніцы”, “Завеі, снежань”. З прысутнымі абмеркавалі раман “Людзі на балоце”, пагаварылі пра лёс і драму жыцця і кахання Васіля Дзятла і Ганны Чарнушкі, пра зямлю, якая з’яўляецца асновай для селяніна. Актыўна ўдзельнікі адказвалі на пытанні літаратурнай віктарыны, пазнаёміліся з кніжнай выставай да 105-годдзя Івана Мележа.
У гэты ж дзень прынялі ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве ў аг. Глінішча Хойніцкага раёна — радзіме народнага пісьменніка БССР. Каля Дома-музея Івана Мележа — аўтара трылогіі «Палеская хроніка» прайшоў урачысты мітынг.




Літаратурная вечарына «Жыў лёсам людзей на балоце», прысвечаная 105-годдзю І.Мележа, прайшла ў Сыродскай сельскай бібліятэцы. Бібліятэкар расказала дзецям пра станаўленне Івана Мележа як класіка беларускай літаратуры, пра яго жыццёвы шлях, ваенныя гады, настаўніцкую дзейнасць. Пазнаёміла з творамі пісьменніка. Прысутныя дзяліліся сваімі думкамі аб усім вядомым рамане Івана Мележа “Людзі на балоце”.
