ВСЕ НОВОСТИНОВОСТИ ФИЛИАЛОВЮБИЛЕЙ ПИСАТЕЛЯ

Да юбілею Івана Пятровіча Шамякіна

30 студзеня адзначалася 105-годдзе з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Iвана Пятровіча Шамякіна.
Іван Шамякін – яркі прыклад пісьменніка-грамадзяніна, які прысвяціў свой  велізарны талент служэнню Айчыне і беларускай літаратуры.

Да 105-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Пятровіча Шамякіна ў Зеленоцкай сельскай бібліятэцы адбыўся інфармацыйны ўрок «Іван Шамякін — чалавек — эпоха».

Для ўвагі чытачоў была прадастаўлена аднаіменная кніжная выстава-юбілей. Бібліятэкар пазнаёміла з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка, пяру якога належаць 12 раманаў, 26 аповесцей, 10 тэатральных п’ес, некалькі дзясяткаў апавяданняў і чатыры зборнікі ўспамінаў. І акурат цяпер, калі адзначаецца стопятая гадавіна з дня яго нараджэння, у кожнага ёсць нагода зазірнуць у гэты творчы арсенал, каб яшчэ раз акунуцца ў мастацкі свет сапраўды народнага пісьменніка.

   

У гонар юбілею Івана Пятровіча Шамякіна 30 студзеня 2025 года ў Юравіцкай сельскай бібліятэцы прайшоў вечар-прысвячэнне «Сапраўдны, незабыўны, народны». У рамках мерапрыемства адбылася гутарка-разважанне пра жыццёвы і творчы лёс I. П. Шамякіна, якая суправаджалася паказам электроннай прэзентацыі. Таксама быў зроблены бібліяграфічны агляд літаратуры, прадстаўленай на выставе з цыкла “Пісьменнік адзначае юбілей”.

У Сыродскай сельскай бібліятэцы адбылася літаратурная гадзіна «Іван Шамякін — летапісец эпохі», прысвечаная 105-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі.

Удзельнікі мерапрыемства даведаліся пра цікавыя факты з біяграфіі пісьменніка, пра яго ўнікальны літаратурны стыль і погляд на жыццё.

Яго творы — гэта летапіс эпохі, боль і надзея, памяць вайны і вера ў чалавека. Гэта голас нескаронага народа, які прайшоў праз выпрабаванні і захаваў годнасць.

Іван Шамякін — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, сведка драматычных падзей ХХ стагоддзя. Усё перажытае ён пранёс праз сэрца і адлюстраваў у сваіх творах. Героі Шамякіна — звычайныя людзі, якія робяць складаны маральны выбар. Яны вучаць нас адказнасці, чалавечнасці, любові да Радзімы.

Прайшлі гады, але творы Івана Шамякіна не страцілі сваёй сілы. Яны нагадваюць нам: народ жыве, пакуль жыве яго памяць, мова і культура.

Літаратурны ўрок «Творы Івана Шамякіна аб вайне» адбыўся ў Варатынскай сельскай бібліятэцы.

Бібліятэкар падрыхтавала цікавае паведамленне пра жыццёвы шлях славутага пісьменніка, расказала пра Івана Шамякіна не толькі як пра літаратара, але і грамадскага дзеяча, дэпутата. Падкрэсліла для маладога пакалення, што пісьменнік, нягледзячы на сваю вядомасць, заставаўся сціплым чалавекам, а таксама расказала аб яго ўнікальнай працаздольнасці (пісьменнік мог пісаць па 10-12 гадзін у суткі).

Літаратурны ўрок працягнуўся знаёмствам з творчай спадчынай Івана Шамякіна, яго кнігамі, тэмамі, якія ўздымаў пісьменнік. У завяршэнні мерапрыемства прысутныя пазнаёміліся з выставай кніг пісьменніка, якія маюцца ў бібліятэцы.