ВСЕ НОВОСТИНОВОСТИ ФИЛИАЛОВЮБИЛЕЙ ПИСАТЕЛЯ

100 гадоў з дня нараджэння Івана Навуменкі

16 лютага 2025 года споўнілася 100 гадоў народнаму пісьменніку Беларусі Івану Якаўлевічу Навуменка.
У гонар 100-гадовага юбілею Івана Якаўлевіча Навуменкі, народнага пісьменніка Беларусі, літаратуразнаўцы, грамадскага дзеяча, у Юравіцкай сельскай бібліятэцы адбылася літаратурная гадзіна «Вялікая Айчынная вайна ў кнігах Івана Навуменкі».
Іван Навуменка — прызнаны майстар лірычнай прозы, мастак, рамантык, захоплены прыгажосцю навакольнага свету. Яго творчась грунтуецца на ўласна перажытым, аўтабіяграфічным. У сузор’і пісьменнікаў, якія ў сваіх творах ярка адлюстравалі тэму Вялікай Айчыннай вайны, Івану Якаўлевічу Навуменку належыць адно з самых значных месцаў.

Бібліятэкар расказала дзецям пра жыццё і творчасць Івана Навуменкі. Пазнаёміла з кнігамі «Сасна пры дарозе», «Вецер у соснах», «Сарок трэці».

Юбілей пісьменніка – гэта яшчэ адна магчымась дакрануцца да яго творчасці.