Дзень роднай мовы
21 лютага ў цэнтральнай бібліятэцы адзначылі Дзень роднай мовы “Невычэрпнае багацце”, які ўключаў цэлы цыкл мерапрыемстваў для самых розных груп чытачоў. Так, на абанеменце прайшла акцыя “Напішы самае прыгожае слова на роднай мове”. Гэтыя словы трэба было напісаць на лісточку ў форме сэрца і прыклеіць яго на ватман упрыгожаны валошкамі – сімвалам сінявокай Беларусі. Да канца дня такіх сардэчак было вельмі шмат. Таксама для дарослых чытачоў праводзілася забаўляльная гульня “Прадоўжы прыказку”, конкурс “Загадкі роднай мовы”, “Пазнай партрэт пісьменніка”.
У чытальнай зале для чытачоў – школьнікаў, навучэнцаў 9”Д” СШ № 1 прайшла інтэлектуальная гульня “Падарожжа ў роднае слова”. Мэта гульні: развіцце пазнавальнай актыўнасці чытачоў, іх творчыя і інтэлектуальныя здольнасці, выхаванне пачуцця любові і павагі да беларускай мовы.
Гульня праводзілася ў форме падарожжа. Падчас падарожжа па краіне родной мовы рабіліся прыпынкі. На кожным прыпынку хлопчыкі і дзяўчынкі павінны былі выканаць пэўнае заданне і атрымаць за правільныя адказы жэтоны. Усе ўдзельнікі былі падзелены на тры каманды: зяленыя, сінія, чырвоныя і сядзелі за сталамі накрытымі абрусамі з адпаведным колерам. Кожная каманда абрала свайго капітана. За ходам падарожжа назірала сур’езнае журы.
Перш чым адправіцца ў падарожжа для ўдзелькаў правялі размінку “Загадкі”, каб праверыць гатоўнасць удзельнікаў да сур’езнай вандроўкі. На прыпынку “Перакладчыкі” кожнай камандзе па чарзе называлі рускія словы і словазлучэнні, якія патрэбна было хутка перакласці на беларускую мову. За правільныя адказы выдаваліся жэтоны. На прыпынку “Словаведы” камандам неабходна было выбраць адзін правільны адказ з трох прапанаваных, за правільны адказ – адзін жэтон. Прыпынак “Падарунак. Старонкі мінулага і сучаснага” прапанаваў прадстаўнікам з каманды адказаць на пытані за тры хвіліны, перадаючы каробку з будзільнікам. Калі ў руках гульца зазвініць будзільнік, то яго каманда не атрымлівае ніякіх балаў. У гэтым конкурсе разачараванне чакала каманду зяленых.
Пад час падарожжа каманды здзейснілі наступныя прыпынкі: “Знаўцы беларускага фальклору”, “Традыцыі і абрады беларусаў”, “Крылатая паштоўка”, “Конкурс капітанаў” і каб удзельнікі трохі адпачылі, правялі фізкультхвілінку. З дапамогай мімікі і жэстаў трэба было паказаць фразеалагізмы, якія называлі вядучыя. Напрыклад: закасаўшы рукавы, трэсці кішэнь, брацца за жывот, матаць на вус і іншыя. Не на ўсе заданні ўдзільнікі змаглі правільна адказаць, але яны вельмі стараліся. Перамагла каманда чырвоных, якая набрала найбольш жэтонаў, на другім месцы былі сінія, на трэцім – зяленыя. Усе удзельнікі атрымалі салодкія прызы, а камандзе чырвоных быў уручаны Дыплом.
Усе ўдзельнікі мелі магчымасць пазнаеміцца з кніжнай выставай “Любі і шануй родную мову” і прыняць удзел у акцыі “Напішы самае прыгожае слова на роднай мове”.
Да Мiжнароднага дня роднай мовы ў Агародніцкай сельскай бібліятэцы-клубе быў арганiзаваны агляд кніжнай выставы “Родная мова, цудоўная мова”. З вялiкай цiкавасцю аднеслicя чытачы да прапанаванай іх увазе літаратуры.
Гульня-вiктарына да Дня роднай мовы «Дакранiся да сэрца» прайшла ў Казловіцкай сельскай бібліятэцы.
Удзельнiкамi сталi вучнi старэйшых класаў. Школьнікі адказвалi на пытаннi па разделам: «Ласкавыя словы»,»Беларуская загадка», «Скарагаворцы», «Роднае слова».
Вучнi выдатна справiлiся з усiмi заданнямi i праявiлi сябе добрымi знаўцамi беларускай мовы.
21 лютага, у дзень святкавання Міжнароднага дня роднай мовы ў Шыіцкай сельскай бібліятэцы адбылася размова ў выставы «Чытаем кнiгу на роднай мове».
Падчас сустрэчы адбылося знаёмства гасцей бібліятэчнай установы з кніжнай выставай твораў беларускіх аўтараў, з гісторыяй Міжнароднага дня роднай мовы.
Міжнародны дзень роднай мовы адзначылі і ў Юравіцкай сельскай бібліятэцы. “Любіце. Ведайце і шануйце родную мову!» — так называлася мерапрыемства, у якім прымалі ўдзел юныя знатакі роднага слова. Дзеці расказвалі вершы на беларускай мове. Адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі.
У філіяле «Гарочыцкая сельская бібліятэка» прайшла віктарына знаўцаў беларускай мовы «Беларуская скарбонка». Падчас мерапрыемства дзеці чыталі вершы М.Танка, П.Панчанкі, разгадвалі загадкі, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, вымаўлялі на хуткасць скорагаворкі. Вельмі спадабаліся юным наведвальнікам конкурсы «Назаві адным словам», «Пагуляем у рыфму», «Наадварот». Мерапрыемства садзейнічала фарміраванню моўнай культуры вучняў, узбагачэнню слоўнікавага запасу, далучыла іх да таямніц роднай мовы, выклікала цікавасць да яе.