Якуб Колас: любоў з дзяцінства
У філіяле «Азарыцкая пасялковая бібліятэка» адбылася літаратурная гадзіна «Чытаем Коласа разам», у якой прынялі удзел выхаванцы старшай групы ДУА «Азарыцкі дзіцячы сад».
Святкаванне юбілейнай даты пачалося з конкурсу чытальнікаў твораў паэтаў, у якім прынялі ўдзел:
Васілеўскі Кірыл прачытаў верш «Адлёт жураўлёў»;
Панчык Юліана прачытала верш «На рэчцы зімою»;
Рачкоў Максім прачытаў верш «Канец лета»;
Лагута Мілана прачытала верш «Вясна».
Пранікнёнае і шчырае гучанне вершаў Я.Коласа дазволіла ўсім прысутным уявіць сакавітыя беларускія краявіды, апісаныя ім у паэме “Новая зямля”, адчуць іх непаўторны водар і сапраўдную гармонію. Вершы пра Радзіму, мову, якія гучалі з вуснаў дзяцей, абудзілі пачуццё гонару за родны край у сэрцах не толькі выканаўцаў, але і слухачоў.
Падчас мерапрыемства дзеці змаглі пашырыць свае веды пра жыццёвы і творчы шлях паэта, здзейсніць віртуальнае падарожжа па Коласавых мясцінах, а таксама дакрануцца да творчай спадчыны, якая была прадстаўлена кнігамі паэта.
Кожны змог адчуць глыбіню і багацце сімволікі творчай спадчыны мастака слова, каб яшчэ і яшчэ раз пераканацца ў жыццёвай вартасці філасофскіх разваг, глыбокіх дум і нечаканых выслоўяў Якуба Коласа.