ВСЕ НОВОСТИЦЕНТРАЛЬНАЯ РАЙОННАЯ БИБЛИОТЕКАЮБИЛЕЙ ПИСАТЕЛЯ

Літаратурная гадзіна “Байкі ведае ўвесь свет”

4 сакавіка, напярэдадні юбілею народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы, ў цэнтральнай бібліятэцы для навучэнцаў старэйшых класаў прайшла літаратурная гадзіна “Байкі ведае ўвесь свет”.

Вядучыя адзначылі, што К.Крапіва быў і застаецца, бадай, самым вядомым беларускім пісьменнікам-сатырыкам, чые творы нават праз дзясяткі гадоў не губляюць актуальнасці. Па яго творах ужо даўно пастаўлены спектаклі на сцэне, а творы разышліся на цытаты. Але не ўсе ведаюць, каму належаць тыя крылатыя фразы. Гумар Кандрата Крапівы  тонкі, трапны, інтэлігентны, ледзь з’явіўшыся на паперы, маментальна сыходзіў у народ.

Вучням былі прадэманстраваны відэаролікі з агучкай басен К. Крапівы “Дзед і баба”, “Ганарысты парсюк”, “Дыпламаваны баран”; урывак з мастацкага фільма “Хто смяецца апошнім”, дакументальны фільм з успамінамі ўнука пісьменніка Мікалая Атраховіча.

У завяршэнні мерапрыемства прагучалі важныя словы, што кнігі аўтара будуць заўсёды запатрабаваныя, таму што ў іх — праўда жыцця і гэта творы,  якія не страцілі актуальнасць і на сённяшні час.