ВСЕ НОВОСТИНОВОСТИ ФИЛИАЛОВ

«Скарбніца беларускіх вершаў»

У рамках Тыдня роднай мовы ў Юравіцкай сельскай бібліятэцы было праведзена мерапрыемства «Скарбніца беларускіх вершаў».

Дзеці чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў пра беларускую мову. Павага i шчырая любоў да роднай мовы чулася ў кожным вершы.

Дадзенае мерапрыемства — выдатная нагода адчуць прыгажосць і мілагучнасць нашай роднай мовы. Дзеці зрабілі выснову, што наша мова — сапраўдная скарбніца, якую мы павінны берагчы і развіваць.