Дзень роднай мовы
19 лютага, напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы бібліятэкары аддзела абслугоўвання цэнтральнай бібліятэкі падрыхтавалі і правялі для вучняў старэйшых класаў пазнавальна-гульнёвую праграму «Пагуляем ў роднае слова”.
Мэта мерапрыемства — развіць пазнавальную актыўнасць у школьнікаў, сфарміраваць уменне працаваць у камандзе, выхаваць пачуццё любові і павагі да беларускай мовы.
Рабяты падзяліліся на дзве каманды: “Знаўцы” і “Эрудыты”. Кожнай камандзе неабходна было прайсці сем тураў гульні. Кожны прыпынак быў складзены з пытанняў аб роднай мове, пераказаў, пісьмовых заданняў. Першае заданне — медыягульня “Беларускі алфавіт” прадугледжвала прыгадаць прадмет або з’яву на кожную літару беларускага алфавіта. З гэтым заданнем каманды справіліся добра. Не менш цікава праходзілі конкурсы “Адгадай партрэт пісьменніка”, “Што знаходзіцца ў скрынцы?”, “Расшыфруй прыказку”, “Хто хутчэй”; загадкі “Перакладчыкі” і “Старонкі мінулага і сучаснага”. Вынікам гульні стала словазлучэнне “Усяму пачатак – родная мова”.
Пераможцамі гульні стала каманда “Знаўцы”, якая набрала найбольш балаў. Навучэнцы ахвотна прымалі ўдзел у мерапрыемстве і паказалі свае нядрэнныя веды па роднай мове.
Вядучыя завяршылі гульню такімі словамі: “Не саромейцеся размаўляць на сваёй роднай мове, яна прыгожая і мілагучная. Беражыце яе і шануйце, бо яна вам перадалася ў спадчыну ад нашых продкаў. І вывучайце. У вас яшчэ ёсць такі шанс – спазнаць усю прыгажосць роднай мовы”.


