ВСЕ НОВОСТИНОВОСТИ ФИЛИАЛОВЮБИЛЕЙ ПИСАТЕЛЯ

95 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча

27 лістапада 2025 года ў Юравіцкай сельскай бібліятэцы адбылася літаратурная вечарына «Рамантык беларускай гісторыі», прысвечаная 95-годдзю з дня нараджэння аднаго са знакамітых і любімых класікаў беларускай літаратуры — Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча.

Бібліятэкар расказала прысутным пра жыццёвы і творчы шлях класіка, пазнаёміла з яго літаратурнай спадчынай.

Беларускі пісьменнік, паэт, драматург, сцэнарыст і публіцыст Уладзімір Караткевіч нарадзіўся 26 лістапада 1930 года ў горадзе Орша Віцебскай вобласці. Ён істотна ўзбагаціў беларускую літаратуру ў тэматычных і жанравых адносінах, напоўніў яе інтэлектуальным і філасофскім зместам. Найбольш вядомыя такія творы аўтара: аповесці “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Сівая легенда”, раманы “Каласы пад сярпом тваім”, “Хрыстос прызямліўся ў Гродне”, “Чорны замак Альшанскі”, эсэ “Зямля пад белымі крыламі”.

Удзельнікі мерапрыемства даведаліся пра новыя і цікавыя факты з біяграфіі беларускага класіка. У час мерапрыемства пранікнёна гучалі вершы Уладзіміра Караткевіча.