Краязнаўчае падарожжа «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся»
У Замосцьеўскай сельскай бібліятэцы-клубе адбылося краязнаўчае падарожжа «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся», мэта якога пашырыць уяўленне вучняў аб роднай краіне і яе гістарычнай спадчыне, выхоўваць пачуцце гонару і любоў да Беларусі, яе чароўнай прыроды, фарміраваць жаданне больш ведаць аб мінулым і сучасным сваёй Радзімы.
Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава пад назвай “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”, якая знаёміць з адметнымі рысамі і каларытам самабытных беларускіх традыцый, а таксама з нацыянальнай сімволікай нашай дзяржавы.
Праз віртуальнае падарожжа па нашай краіне ўдзельнікі мерапрыемства даведаліся шмат цікавага пра Беларусь, пра тое, чым славутая беларуская зямля, што за людзі тут жывуць, якіх традыцый і каштоўнасцей яны прытрымліваюцца.