Дзень роднай мовы
З 18 па 28 лютага ў бібліятэках Калінкавіцкага раёна праходзіць Дэкада роднай мовы «Родная мова – крыніца нацыянальнай самасвядомасці», прысвечаная Дню роднай мовы.
У межах Дэкады роднай мовы ў бібліятэках прайшлі мерапрыемствы, якія былі аб’яднаныя адзінай мэтай — захаванне моўных і культурных традыцый беларускага народа.
18 лютага ў Юравіцкай сельскай бібліятэцы прайшла акцыя «Вітаю цябе, беларуская кніга!». Бібліятэкар не толькі вітала чытачоў на роднай мове, але і прапанавала ім пазнаеміцца з выставай.
Выстава складалася з вядомых з дзяцінства мастацкіх твораў беларускіх песняроў: Я. Коласа, Я. Купалы, М. Танка, М. Багдановіча, І. Мележа і іншых. Таксама былі прадстаўлены энцыклапедычныя выданні па гісторыі беларускага кнігадрукарства, бібліяграфіямі беларускіх асветнікаў, навінкі мастацкай літаратуры.
Усе кнігі, выданыя на беларускай мове, добра ілюстраваны, а галоўнае — даступныя кожнаму, хто наведаецца ў бібліятэку.
За мудрым, вечным і цікавым родным словам запрашаем ў бібліятэку!
У рамках Дэкады роднай мовы ў Юравіцкай сельскай бібліятэцы прайшла культурная праграма «Пачытай са мной па-беларуску».
Дзеці пазнаёміліся з гістарычным шляхам роднай мовы. Разам з бібліятэкарам чыталі байкі вядомых беларускіх пісьменнікаў, адгадвалі занадкі, а потым пазнаёміліся з кніжнай выставай.