ВСЕ НОВОСТИЭТНАХАТКА

Этнахатка запрашае

20 снежня 2016 года пад кіраўніцтвам бібліятэкара філіяла «Казловіцкая сельская бібліятэка» дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Калінкавіцкага раёна” Тамары Міхайлаўны Манько пачала сваю работу экспазіцыя «Этнахатка сялянскага побыту».

Няма радзімы без бацькоўскай хаты;
Бусліны клёкат — гэта родны дом;
Ты будзеш жыць шчасліва і багата,

Калі над хатай — буслава гняздо.
А летнім днём блакіт нябёс бясконцы
I воблакі — мелодыя без слоў,
I над зямлёю роднай наша сонца,
I крылле прамяністае буслоў…
​                                                         
Пімен Панчанка

ЭТНАХАТКА

ЗБЕРАГАЕМ ТРАДЫЦЫІ 

​ “Этнахатка сялянскага побыту” была створана на падставе матэрыялаў краязнаўчага кутка пры бібліятэцы. Зараз “Этнахатка” займае тры пакоі, якія размешчаны ў асобным памяшканні.
​​Сёння ў фондзе “Этнахаткі” налічваецца звыш 300 экспанатаў. Экспазіцыя разнастайная і выразная. Этнахатка адлюстроўвае побыт і культуру вяскоўцаў. Тут сабраны дарагія сэрцу рэчы, якія некалі былі неад’емнай часткай жыцця кожнай сялянскай сям’і: разнастайныя прылады працы, саматканыя льняныя ручнікі, з любоўю вышытыя працавітымі рукамі жанчын фартухі, абрусы, накідкі, кашулі, вышываныя карціны.
Галоўная экспазіцыя Этнахаткі  называецца “Жыцце і побыт сялян канца XIX, пачатку  XX  стагоддзя” і падзяляецца на наступныя раздзелы:
•          “Сенцы”;
•         “Сялянская хатка”;
•          “Куток святліцы”.

ЭКСПАЗІЦЫЯ ЭТНАХАТКІ

 Аснова этнахаткі  — экспазіцыя, складзеная з прадметаў сялянскага побыту. Тут ёсць і “бабін куток” – гэта значыць гаспадарчы куток, тут можна пакруціць кола калаўрота, палюбавацца прыгожымі ручнікамі, падзорнікамі, сурвэткамі, патрымаць у руках верацяно, вілкі, чапялу, стрыгач ці серп, узважыць рэчы з дапамогай бязмена, зачарпнуць апалонікам у чыгун, запаліць старажытны ліхтар, прасеяць муку праз рэшата і замясіць цеста ў дзежцы, даведацца аб прызначэнні  ступы, бойкі, праса, каромысла, праніка і качалак, паспрабаваць пакачаць ільняны ручнік, агледзець сялянскі гардэроб.

ФОТАГАЛЕРЭЯ

 

                                    

Этнахатка пры філіяле»Казловіцкая сельская бібліятэка»
ДУК «Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Калінкавіцкага раёна» запрашае на экскурсіі.
​Наведвальнікі музея могуць паглядзець на сялянскі побыт стогадовай даўніны, пазнаёміцца з беларускай культурай.
Манько Тамара Міхайлаўна
тэлефоны: 80298320451 (МТС)
80291608318 (А1)
8(02345)29003 (дамашні)
8(02345)59453 (рабочы)
Наш адрас:
Рэспубліка Беларусь,
247738 Гомельская вобласць
Калінкавіцкі раён
в. Казловічы
вул. Кірава, 61