Гістарычны экскурс “Веліч слова славянскага”
У рамках тыдня “Пад небам беларускага пісьменства” ў філіяле “Навінкаўская сельская бібліятэка” прайшоў гістарычны экскурс “Веліч слова славянскага”.
Чытачы адправілісь у падарожжа, але не па гарадах і краінах, а ў мінулае. Даведаліся, як развівалася славянскае пісьменства, паспрабавалі свае сілы ў цікавых гульнях пра беларускі алфавіт. Таксама бібліятэкарам была арганізавана выстава “Асветнікі беларускай зямлі”.