“Да роднай мовы крок зрабі”
21 лютага ў свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы стала традыцыйным мерапрыемствам для нашай установы. Кожны з нас павінен шанаваць сваю мову, традыцыі і культуру беларускага народа. Супрацоўнікі бібліятэкі і чытачы з радасцю адгукнуліся на прапанову запамінальна адзначыць Дзень матчынай мовы.
З гэтай нагоды супрацоўнікі цэнтральнай бібліятэкі падрыхтавалі мерапрыемствы, якія прайшлі захапляльна для кожнага наведвальніка. Бібліятэкары прапанавалі сваім чытачам прыняць удзел у Акцыі “Якая наша мова…” На стыкерах у форме сардэчка пісалі словы і прыклейвалі іх на карту раёна. У канцы працоўнага дня ўся імпразаваная карта была ў стыкерах, на якіх можна было прачытаць: прыгожая і мілагучная, адметная, сакавітая, дзіўная, найлепшая, непаўторная. Таксама былі напісаны самыя любімыя беларускія словы: матуля, калі ласка, дабранач, сонейка, коўдра…
Для наведвальнікаў была прапанавана тэматычная выстава “Беларускія стравы”, на якой можна было пазнаёміцца з простымі рэцэптамі беларускай ежы, кулінарнымі вырабамі.
Падрыхтавана займальная гульня на веданне беларускіх прыказак і цікавых слоў, дзе да прапанаваных рускіх слоў падбіраліся беларускія адпаведнікі “Перакладчык” (напрыклад, стакан-шклянка, шутка-жарт, безусловно-безумоўна,горсть-жменя). У другім раздзеле “Прадоўжы прыказку” чытачы спрабавалі патлумачыць, як будзе гучаць па- беларуску прыказка: “Двое пашут, а семеро руками машут”- “Двое аруць, а сямёра рукамі махаюць”, “ Пришла беда – отворяй ворота”- “Прыйшла бяда-адчыняй вароты”.
Віктарына “Мой чароўны беларускі край” прапанавала наведвальнікам адказаць на пытанні па гісторыі роднага края, а ў крыжаванцы трэба было адгадаць беларускія загадкі.
На кніжнай выставе “З любоўю да роднага слова” чытачы маглі пазнаёміцца з галіновай літаратурай аб мове з фонда чытальнай залы бібліятэкі.
Спадзяемся, што мерапрыемства пакінула ва ўсіх часцінку дабрыні, любові да роднай мовы, і што любоў гэта у іх сэрцах не пагасне ніколі.