«Жыццёвымі і творчымі дарогамі Якуба Коласа»
3 лістапада ў цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна «Жыццёвымі і творчымі дарогамі Якуба Коласа», прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння слаўнага майстра беларускага слова, народнага пісьменніка Беларусі Якуба Коласа.
Імкліва бягуць гады. Але колькі б часу не прайшло, заўсёды будзе жыць у памяці людзей Якуб Колас — выдатны беларускі паэт, без якога немагчыма уявіць сабе беларускую літаратуру. Ён пранёс праз усё жыццё высокія ідэалы гуманізму, дабра, справядлівасці, аддаў народу свой талент, сваю душу і сэрца. І вось ужо больш стагоддзя людзі захапляюцца чысцінёй, мілагучнасцю і непаўторнасцю паэзіі Якуба Коласа.
Падчас літаратурнай гадзіны наведвальнікі бібліятэкі, навучэнцы 1-га курса УА «Палескі дзяржаўны аграрны каледж», абнавілі свае веды аб жыцці і творчасці Коласа, а таксама папоўнілі іх новымі цікавымі фактамі, адказалі на пытанні віктарыны «Спяшайцеся з паэтам стрэцца» і прынялі ўдзел у акцыі «Кожнаму наведвальніку — кнігу Коласа».