140 гадоў з дня нараджэння Якуба Коласа
3 лістапада спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння Якуба Коласа.
Я.Колас плённа працаваў на ніве дзіцячай літаратуры: спадчына народнага паэта ўвайшла ў залаты фонд класічных твораў. Яго паэтычны ўклад дае багаты матэрыял для дзіцячага чытання.
У гэты дзень у філіял №2 «Дзіцячая бібліятэка» наведаліся выхаванцы ДУА «Дзіцячы сад №3» і вучні ДУА «Базавая школа №5».
У філіяле «Агародніцкая сельская бібліятэка-клуб» прайшла школа чытання «Якуб Колас для маленькіх», прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры.
Інфармацыйная хвілінка «Вялікі майстар прозы — Колас» прайшла ў філіяле «Казловіцкая сельская бібліятэка».
Акцыя «Чытаем Коласа разам» прайшла ў філіяле «Навінкаўская сельская бібліятэка».
Макаранка Карына чытае любімыя вершы класіка.