Выстава-агляд «Творцы роднай зямлі»
Малая радзіма – край нашых продкаў, край працавітых людзей. Што мы ведаем пра сваё мінулае, пра гісторыю родных мясцін? Што мы можам сказаць пра навакольныя ўрочышчы, адкуль у іх тая ці іншая назва? А між тым, у кожнага горада, вёскі, як і ў чалавека, ёсць свая біяграфія: сваё нараджэнне, свае боль і смутак, гора і радасць. Сваю гісторыю трэба ведаць і шанаваць.
Для чытачоў філіяла «Навінкаўская сельская бібліятэка» быў падрыхтаваны адкрыты прагляд літаратуры “Творцы роднай зямлі”, на якой былі прадстаўлены кнігі С.Шах, У. Ліпскага, В. Куліка і інш.