ВСЕ НОВОСТИНОВОСТИ ФИЛИАЛОВ

Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды ў бібліятэках раёна прайшлі мерапрыемствы, накіраваныя на папулярызацыю і захаванне беларускай мовы.

Якая прыгожая, мілагучная, мяккая і ў той жа час яскравая, звонкая, моцная, поўная наша мова. На кожны выпадак знойдзецца ў ёй і   патрэбнае слова, і трапны фразеалагізм. На гэтай мове размаўлялі нашы дзяды і прадзеды, за яе змагаліся нашы продкі. Толькі гэтую мову мы  можам назваць роднай, бо гэта мова нашай зямлі, нашых рэк, азёраў і лясоў.

Каб прывіць юным чытачам цікавасць і любоў да роднай мовы, у філіяле “Навінкаўская сельская бібліятэка” прайшло арфаграфічнае даміно “Папацей, грамацей!” Яно было прысвечана адзначаемаму 21 лютага Дню роднай мовы.

Падчас арфаграфічнай гульні вучні папоўнілі свой слоўнікавы запас новай беларускай лексікай, адгадвалі красворды.

Шанаванне роднай мовы адбылося і ў філіяле №1  “Гарадская бібліятэка”, куды гасцей запрасілі на гадзіну беларускай мовы “Адвечны голас Радзімы”.

Вучні 4 класа з задавальненнем слухалі вершы беларускіх аўтараў, урыўкі з празаічных твораў, бо беларуская мова – гэта родная мова, сакавітая, меладычная і пяшчотная. У гэты дзень прайшлі гучныя чытанні твораў беларускіх пісьменнікаў: А. Пісьмянкова, У. Дубоўкі, М. Танка, К. Цвіркі  і інш.

 

            18 лютага ў філіяле “Даманавіцкая сельская бібліятэка” прайшла акцыя да дня роднай мовы “Пачытай са мной па-беларуску!”

З мэтай замацавання ведаў у вучняў 2-3 класаў беларускiх народных казак,  выхавання пачуцця любовi да роднай мовы, гонару за таленавіты народ была арганізавана сустрэча з беларускімі кніжкамі «Падарожжа па беларускiх народных казках».