ВСЕ НОВОСТИКАЛИНКОВИЧИ 470КРАЕВЕДЕНИЕ

90 гадоў з дня нараджэння Яўгена Каршукова

1 студзеня споўнілася 90 гадоў з дня нараджэння Яўгена Каршукова. З гэтай нагоды ў філіяле №1 “Гарадская бібліятэка” прайшла літаратурная гадзіна “Пісьменнік з Давыдавіч”. На яе былі запрошаны вучні 8 класа.

Яўген Каршукоў – беларускі пісьменнік, перакладчык, нарадзіўся у вёсцы Давыдавічы Калінкавіцкага раёна.

У ходзе мерапрыемства вучні пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка, нашага земляка. Бібліятэкар рэкамендавала вучням зборнікі апавяданняў: «Надвячоркам», «Змоўшчыкі», «Пасланне нашчадкам», «Васька», у якіх закранаецца тэма жыцця дзяцей у гады ваеннага ліхалецця.